Бел | Рус | Eng PDA

​Рашэнні Савета Міністраў

  • Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.

  • Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

    ​Пастанновай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 16 мая 2019 года № 304 вызвалены:Малкіна Ія Вітальеўна ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта; Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта;Шэдко Дзмітрый Генадзьевіч ад пасады першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.

  • Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці аб супрацоўніцтве

    ​Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

Аналітычная Інфармацыя