Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 13.05.2011

№ 604

Комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года зацверджаны Урадам Беларусі

Комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2011 года нумар 604.

Дакумент прыняты ў мэтах надзейнага і бесперабойнага забеспячэння галін эканомікі і насельніцтва палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй у неабходных аб'ёмах і арганізацыі неабходнай работы па каардынацыі дзеянняў міністэрстваў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўстанаўлення належнага кантролю за ходам выканання арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд.

Пастановай прадугледжваецца падрыхтоўка электрычных станцый, цепла- і электрагенерыруючых установак і абсталявання, газавых, цеплавых і электрычных сетак да асенне-зімовага перыяду па максімуму нагрузак; распрацоўка графіка абмежаванняў і адключэнняў спажыўцоў прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі ад газавых, электрычных і цеплавых сетак пры ўзнікненні аварыйных сітуацый; стварэнне запасаў актыўнага прыроднага газу ў падземных сховішчах газу. Таксама плануецца аснашчэнне спажыўцоў, якія маюць электрапрыёмнікі першай катэгорыі надзейнасці электразабеспячэння, аўтаномнымі крыніцамі электраэнергіі і ўстройствамі аўтаматычнага ўключэння рэзервовага сілкавання; правядзенне рамонтаў і прафілактычных выпрабаванняў цеплакрыніц, сістэм цеплазабеспячэння, асноўнага і дапаможнага энергетычнага абсталявання; стварэнне эксплуатацыйных і рэзервовых запасаў паліва, уключаючы мясцовыя віды.

Прыняцце пастановы Савета Міністраў "Аб падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года" дасць магчымасць арганізаваць неабходную работу, ажыццявіць каардынацыю дзеянняў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, а таксама ўстанавіць належны кантроль за ходам выканання арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: