Аб стварэнні рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі

​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2019 года № 5р створана рабочая група па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі. Яе ўзначальвае Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Згодна з дакументам, рабочая група будзе выпрацоўваць прапановы аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі і ўносіць іх у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў). Да ўдзелу ў рабоце ва ўстаноўленым парадку могуць далучацца прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Рабочай групе таксама неабходна забяспечыць узаемадзеянне са створанай у Расійскай Федэрацыі рабочай групай па пытаннях расійска-беларускіх адносін.


Надрукавана з сайта gov.datacenter.by
Адрас публікацыі http://gov.datacenter.by/be/solutions/3458
надрукаваць